ILL Я ([info]pingvin_ass) wrote,

выбары ў мясцовыя саветы

У нашай сухараўскай акрузе кандыдатам ад аппоф у мясцовыя саветы як завшы з’яўляецца Аляксандр Лагвінец.
Сёння прынеслі ўлётку.
А ў той улётцы не адна а цэлых некалькі беспрэцэдэнтых пэрлінаў:
1) тытульны ліст: фота – Аляксандр Лагвінец – і пэрліна: Новы дэпутат – новая паліклініка!;
2)на разгорце знізу ўлёткі наступная пэрліна: Сухарава – таксама Захад.
Ва ўлётцы змешчаны ліст найшаноўнага спадара А. Лагвінца, дзе пасярод тэксту змешчаны паўтор пэрліны: “Я ўпэўнены, Сухарава – таксама Захад!”

Галоўная маза тэкту ўлёткі ў тым, што трэба ездзіць на Захад (суседні мікрараён), каб схадзіць у паліклініку (але мая чамусь знаходзіцца пад маім домам).
З гэтага становіцца не зразумела:
1) Сухарава таксама Захад у сэнсе мікрараёну? Тады Лагвінец – кіраўнік руху за далучэнне да іншага мікрараёну у межах Фрунзенскага раёну сталіцы, што выглядае неяк смешна і па-ідыёцку (хоць і адпавядае асноўным прынцыпам беларускай апазіцыі: рабіць смешна і па-ідыёцку).
2) Сухарава таксама Захад у сэнсе геаграфічная частка заходняй буржуазнай Еўропы, што таксама неяк нязграбна: усім вядома што не частка і ніколі не будзе. Можа, маецца на ўвазе, што ідэйна Сухарава як самы прагрэсіўны мікрараён сталіцы належыць да Захаду, але штодзённая практыка прымушае прызнаць, што справа ідэйнай прыналежнасці не можа заключацца толькі ў паліклініцы і 4-ох(!) басейнах.

Калі б мне нават і было васямнасце, то на выбары я б усё адно не пайшоў. Вось быў бы кандыдат, які б забаніў эма як клас (масавы адстрэл на тэрыторыі Сухарава) або паабяцаў бы адкрыць Сухараўскі рок-клуб, то магчыма..:))))) а так што лавіць, калі выніку ўсё адно ніякага?хаця яго ў любым бы выпадку не было.


  • Post a new comment

    Error

  • 11 comments

[info]i_wanna_be_well

January 9 2007, 04:41:39 UTC 5 years ago

падтрымліваю, нах выбары, хоць мне ўжо і ёсць 18))

[info]neizvestnaja

January 9 2007, 12:12:16 UTC 5 years ago

"Вось быў бы кандыдат, які б забаніў эма як клас (масавы адстрэл на тэрыторыі Сухарава)"

дарэчы, да, давялося на днях у гэтым райне пабываць, эмо там і сапраўды шмат.

[info]pingvin_ass

January 9 2007, 20:31:06 UTC 5 years ago

проста я ехаў у ліфце і на шостым паверсе ў ліфт зайшло эма. Мне захацелася вельмі гучна заржаць, бо пры паглядзе на id, мне ўспомнілася карцінка "мама, чому я эмо?" Але стрымаўся

[info]neizvestnaja

January 9 2007, 22:10:07 UTC 5 years ago

гы :)

[info]yana_heartless

January 9 2007, 23:02:23 UTC 5 years ago

бедныя эма.. за што?)

[info]pingvin_ass

January 10 2007, 14:31:14 UTC 5 years ago

Янік!
підарасы п'юць гарбату..

пс. а плаўда, жэ ты тэж крыху естэш emogirl?
ППС. не ўздумай крыў, ок?

[info]yana_heartless

January 10 2007, 21:47:52 UTC 5 years ago

о ну дык не крыху! якія крыўды!))

[info]valjaryna

January 10 2007, 22:33:20 UTC 5 years ago

А чаму я такога ў скрыні не знайшла? :( Я ж - Сухарава! :)
Паліклінікі ў нас няма, затое ля майго дому хутка будзе адзіная ў Сухарава (а мо й на Захадзе (у вузкім сэньсе слова :)) лазьня!
І для каго яна такая...

[info]pingvin_ass

January 10 2007, 23:01:23 UTC 5 years ago

..каля майго таксама..
?што б гэта магло значыць?

[info]valjaryna

January 10 2007, 23:18:33 UTC 5 years ago

:))

[info]lahviniec

January 31 2007, 23:00:49 UTC 5 years ago

re

Вітаю!
Цешуся з Вашае рэакцыі на маю ўлётку!
Рады, што Вы ацанілі мае "пэрліны"! Я якраз і спадзяваўся на неабыякавасьць уцямнай моладзі.
Вельмі буду ўсьцешаны, калі, зважаючы і на мой сьціплы ўнёсак, гэтая моладзь паспрабуе рабіць лепш і будзе прэцэдэнтна перамагаць на лякальным палітычным поле (спачатку лякальным, бо найчасьцей палітычная дзейнасьць/палітычны ўдзел пачынаюцца з мясцовага роўню, а толькі потым пераходзіць на агульнанацыянальны. Хаця сам панятак палітычнага поля ці палітыкі ў беларускай сытуацыі варта ўжываць з перасьцярогамі - у нас палітыка канфіскаваная, а выбараў як больш-менш роўнага і справядлівага мэханізму рэкрутацыі элітаў няма ўжо даўно. Ці не ад тых часоў, калі Вы пайшлі ў 1-ую клясу; прынамсі, дакладна ад тых часоў, калі Вы навучаліся ў гімназіі №4 (Вы кажаце гаўназіі? - тэма асобнае гутаркі, там зараз вучыцца мой сын). Пра тое, ці можна назваць грамадзкую кампанію 2007 "За паліклініку ў Сухараве" выбарамі - гл. www.lahviniec.org. Менавіта таму я сябе больш лічы дысыдэнтам, чымся, як Вы пазначылі, "аппоф".

Наконт паліклінікі пад Вашым домам (Фёдарава 17, кор. 2 ?), дык гэта толькі амбуляторны пункт, дзе няма спэцыялістаў. Наагул, згодны з Вамі, што ў Вашым узросьце пытаньне паліклінікі, хутчэй за ўсё, і ня мусіць быць лякальнай грамадзкай праблемай №1. Але Вашая ўзроставая група альбо яшчэ ня можа, альбо часта ня ходзіць галасаваць.

З найлепшымі зычаньнямі,
АЛ
P.S. А слабо пачаць збор подпісаў за адкрыцьцё рок-клюбу ў Сухараве? Я магу дапамагчы парадамі, сваёй ды маіх сяброў валянтэрскай працай?
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…